Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арыстакраты́чны

(гр. aristokratikos)

1) які мае адносіны да арыстакратыі;

2) уласцівы арыстакрату, вытанчаны (напр. а-ыя манеры).

арыстакра́тыя

(гр. aristokratia)

1) вышэйшае саслоўе пануючага класа, дваранства, радавітая знаць;

2) перан. прывілеяваная частка якой-н. сацыяльнай групы (напр. фінансавая а.).

арысты́да

(н.-лац. aristida)

расліна сям. злакавых, пашыраная пераважна ў пустынях і паўпустынях.

арытмі́чны

(гр. arrythmos)

з парушаным рытмам, нерытмічны.

арытмі́я

(гр. arrythmia)

парушэнне нармальнага рытму сардэчных скарачэнняў.

арыфла́ма

(фр. oriflamme, ад лац. aurum = золата + flamma = полымя)

1) каралеўскі сцяг у сярэдневяковай Францыі;

2) вялікі сцяг, падвешаны ўпоперак вуліцы паміж будынкамі.

арыфмамарфо́з

(ад гр. ariphmos = лік + -марфоз)

тып эвалюцыйных ператварэнняў арганізмаў, які заключаецца ў змене колькасці аднародных органаў, напр. колькасці прамянёў у плаўніках некаторых рыб.

арыфме́тыка

(гр. arithmetike)

раздзел матэматыкі, які займаецца вывучэннем прасцейшых уласцівасцей лікаў і дзеянняў над імі.

арыфмо́граф

(ад гр. arithmos = лік + -граф)

лічыльная машына для механічнага выканання арыфметычных дзеянняў з аўтаматычным запісам вылічэнняў.

арыфмо́метр

(ад гр. arithmos = лік + -метр)

настольная лічыльная машына для механічнага выканання чатырох арыфметычных дзеянняў.