Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малескі́н

(англ. moleskine)

шчыльная баваўняная тканіна, з якой шыюць рабочае і спартыўнае адзенне («чортава скура»).

малібдэ́н

(н.-лац. molibdenum, ад гр. molybdos = свінец)

хімічны элемент, серабрыста-шэры цвёрды тугаплаўкі метал.

малібдэні́т

(ад малібдэн)

мінерал свінцова-шэрай афарбоўкі з металічным бляскам, з якога атрымліваюць малібдэн.

малігніза́цыя

(ад лац. malignus = шкодны)

злаякаснае перараджэнне клетак тканак.

маліене́зія

(н.-лац. mollienesia)

рыба сям. пецыліевых, блізкая да мечаносцаў, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах паўднёвай часткі Паўн. Амерыкі.

малі́зія

(н.-лац. mallisia)

сумчаты грыб сям. дэрматэяцавых, які развіваецца на імхах, папарацях, сцёблах траў, лісці дрэў.

маліне́зія

(н.-лац. mollinesia)

рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах Амерыкі; вядома як акварыумная.

малі́нія

(н.-лац. molinia)

травяністая расліна сям. злакавых з доўгім лісцем і суквеццем у выглядзе шматкаласковай мяцёлкі, пашыраная ў субтрапічных і ўмераных зонах; на Беларусі расце на забалочаных лугах, лясных палянах.

малі́раваць

(лац. mollire = рабіць мяккім, плавіць)

фармаваць разагрэтую шкляную масу, надаваць ёй пэўную канфігурацыю.

малкантэ́нт

(фр. malcontent, ад mal = дрэнны + content = задаволены)

чалавек, які незадаволены ўсім, шукае ва ўсім недахопы і адмоўныя бакі.