авуля́цыя
(н.-лац. ovulatio)
выхад даспелай жаночай палавой клеткі з яечніка.
авункула́т
(ад лац. avunculus = дзядзька па мацеры)
звычай у некаторых народаў (напр. у старажытных германцаў, грэкаў, сучасных народаў Афрыкі і Акіяніі), які абавязвае дзядзьку з боку маці клапаціцца пра пляменніка больш, чым пра свайго сына.
а́га
(індз. aga)
жывёла сям. рапух класа земнаводных, пашыраная ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы; разводзяць для знішчэння шкоднікаў на плантацыях цукровага трыснягу.
ага́
(тур. aga)
1) вайсковы тытул у Асманскай імперыі;
2) ветлівы зварот у сучаснай Турцыі.
ага́ва
(н.-лац. agave, ад гр. agauos = варты здзіўлення)
дрэвападобная расліна сям. агававых з шорсткім буйным лісцем, пашыраная пераважна ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
агальматалі́т
(ад гр. agalma, -atos = аздоба + -літ)
дробназярністая горная парода белага, шэрага, бура-жоўтага або зялёнага колеру, якая складаецца з пірафіліту з рознымі прымесямі; выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным мастацтае.
агамаго́нія
(ад гр. agamos = бясшлюбны + -гонія)
бясполае размнажэнне арганізмаў шляхам дзялення або пачкавання.
агамі́чны
(ст.-ірл. ogam);
а-ае пісьмо — літарнае пісьмо, якое выкарыстоўвалася кельтамі на Брытанскіх астравах пачынаючы з 4 ст.
агамі́я
(гр. agamia)
1) бясшлюбнасць;
2) біял. адсутнасць полу.
ага́мны
(гр. agamos = бясшлюбны)
які размнажаецца без апладнення (аб ніжэйшых раслінах і жывёлах).