Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ватэрпалі́ст

(ад ватэрпола)

ігрок у ватэрпола.

ватэрпа́с

(гал. waterpas)

самы просты прыбор для праверкі гарызантальнасці плоскасцей, выкарыстоўваецца ў будаўнічых і цяслярскіх работах.

ватэрпо́ла

(англ. water-polo)

спартыўная камандная гульня ў мяч на вадзе; воднае пола.

ватэрпру́ф

(англ. waterproof = воданепранікальнасць)

1) тканіна, якая не прапускае ваду, а таксама вырабы з яе (адзенне, палаткі);

2) перан. жаночае летняе паліто.

ват-секу́нда

(ад ват + секунда)

адзінка вымярэння работы электрычнага току, роўная рабоце, якая выконваецца за 1 с пры магутнасці току ў 1 ват.

ва́ўчар

(англ. voucher)

1) пісьмовая распіска, паручыцельства, гарантыя або рэкамендацыя;

2) сертыфікат, які дае права на атрыманне стандартных адукацыйных паслуг;

3) індывідуальны прыватызацыйны чэк;

4) талон, які выкарыстоўваецца для аплаты тавараў і паслуг.

ваўчарыза́цыя

(ад ваўчар)

выдача прыватызацыйных чэкаў.

ва́фля

(ням. Waffel)

сухое пячэнне з крэмавымі праслойкамі і клятчастым адбіткам на паверхні.

вахабі́ты

[ад ар. Muhammad ibn Abd al-Wahhab = імя аравійскага рэлігійнага дзеяча (1703—1787)]

паслядоўнікі рэлігійна-палітычнай плыні ў ісламе, якая ўзнікла ў 18 ст. у Цэнтр. Аравіі; выступалі за аб’яднанне аравійскіх плямён у барацьбе супраць турэцкага панавання.

ва́хмістр

(ням. Wachtmeister)

воінскае званне ў кавалерыі старой рускай і польскай армій, якое адпавядала сяржанцкаму званню ў пяхоце.