Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апрэ́т

(фр. apprêt = апрацоўка)

рэчывы, якія накладваюць на скуру, тканіну, паперу пры апрэтуры.

апрэтава́ць

(фр. apprêter)

выконваць апрэтуру 1.

апрэту́ра

(ням. Appretur, ад фр. apprêter = апрацоўваць)

1) сукупнасць аперацый над скурамі, тканінамі, паперай для надання ім патрэбных уласцівасцей;

2) рашчына для апрацоўкі скураных вырабаў.

апсані́ны

(гр. opsonion = забеспячэнне ежай)

спецыфічныя антыцелы, якія ўтвараюцца ў імунізаваным арганізме і стымулююць фагацытоз бактэрый лейкацытамі.

апсі́да

(гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)

паўкруглы або шматвугольны выступ у сцяне хрысціянскіх царкоўных будынкаў, які перакрыты паўкупалам.

апсі́ды

(ад гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)

астр. самы блізкі і самы далёкі пункты арбіты аднаго свяціла адносна другога, цэнтральнага, напр. Зямлі адносна Сонца, Месяца адносна Зямлі.

аптава́ць

(лац. optare)

ажыццяўляць у адносінах да каго-н. права аптацыі.

апта́йп

(англ. optype)

палігр. аўтаматычная машына для фотанабору радкоў, якія аказаліся прапушчанымі наборна-пішучай машынай.

апта́нт

(лац. optans, -ntis = які выбірае)

асоба, якая мае права выбіраць грамадзянства.

аптаты́ў

(лац. optativus = пажадальны)

лінгв. лад дзеяслова, які абазначае пажаданасць адпаведнага дзеяння.