Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фінт

(ням. Finte, іт. fïnta)

падманны рух, фальшывы выпад (у спорце);

выкінуць ф. — зрабіць што-н. хітрае, нечаканае.

фіньшампа́нь

(фр. fine champagne, ад Champagne = назва вобласці ў Францыі)

гатунак каньяку.

фіра́нка

(польск. firanka, ад ням. Fürhang)

аздобная заслона на акно, звычайна з празрыстай тканіны.

фі́рма

(іт. fîrma = подпіс)

1) прамысловае ці гандлёвае прадпрыемства, якое мае права юрыдычнай асобы і ставіць перад сабой камерцыйныя мэты;

2) вытворчае аб’яднанне сумежных прадпрыемстваў (напр. гандлёвая ф.);

3) перан. знешні выгляд, прыкрыцце чаго-н.

фірма́н

(перс. ferman)

указ султанаў, шахаў або іншых гасудароў у краінах Блізкага і Сярэд. Усходу.

фірмацы́т

(ад лац. firmatus = узмоцнены)

празрыстае кварцавае шкло.

фірн

(ням. Fim)

буйназярністы снег, які ўтвараецца ў гарах у выніку частага замярзання і адтавання.

фісгармо́нія

(ням. Fisharmonium, ад гр. physa = мех + harmonia = гармонія)

язычковы клавішны духавы музычны інструмент, які гучыць падобна да аргана.

фісідэ́нс

(н.-лац. fissidens)

лістасцябловы мох сям. фісідэнтавых, які расце на забалочаных, тарфяных лугах, на гліністай глебе, каранях дрэў.

фіск

(лац. fiscus = кошык)

1) імператарская казна ў Стараж. Рыме;

2) дзяржаўная казна ў буржуазнай юрыдычнай літаратуры.