Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ілюзіяні́ст

(ад ілюзіянізм)

эстрадна-цыркавы артыст, які паказвае складаныя фокусы, часта з прымяненнем спецыяльнай апаратуры.

ілюзо́рны

(ад лац. illusorius = падманлівы)

заснаваны на ілюзіях, уяўны, несапраўдны.

ілюмінава́ць

(польск. iluminować, ад лац. illuminare)

упрыгожваць яркім асвятленнем, агнямі, электрычнымі гірляндамі (напр. і. вуліцы).

ілюміна́тар

(лац. illummator = асвятляльнік)

1) круглае акно ў борце судна, самалёта, касмічнага карабля;

2) спецыяліст па наладжванню ілюмінацыі.

ілюміна́ты

(лац. illuminatus = асветлены, яскравы)

члены тайнай рэлігійна-палітычнай арганізацыі, заснаванай у 1776 г. у Баварыі, якія прапаведавалі замену хрысціянства дэізмам.

ілюміна́цыя

(лац. illuminatio = асвятленне)

яркае асвятленне вуліц, будынкаў рознакаляровымі агнямі ў сувязі са святам, урачыстасцю.

ілюстрава́ць

(польск. ilustrować, ад лац. illustrare = рабіць ясным)

1) забяспечваць тэкст ілюстрацыямі;

2) перан. пацвярджаць думкі, выказванні нагляднымі прыкладамі, словамі, жэстамі.

ілюстра́тар

(лац. illustrator = які паясняе, адлюстроўвае)

мастак, які робіць малюнкі да тэксту.

ілюстра́цыя

(лац. illustratio = выява, жывое апісанне)

1) малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст, тлумачыць змест;

2) перан. прыклад, які наглядна паказвае, пацвярджае што-н.