Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філакары́ды

(н.-лац. phyllocarida)

надатрад вышэйшых ракападобных.

філакла́дый

(ад гр. phyllon = лісток + kladion = галінка)

лістападобна расшыраная галінка, якая выконвае функцыі лісця.

філаксе́ра

(ад гр. phyllon = лісток + kseros = сухі)

насякомае падатрада тлей, якое паразітуе на раслінах, пераважна на вінаградзе.

філакты́нія

(н.-лац. phyllactinia)

сумчаты грыб сям. мучніста-расяных, які развіваецца на лісці бярозы і ляшчыны.

філало́гія

(гр. philologia, ад phileo = люблю + logos = вучэнне)

сукупнасць навук, якія вывучаюць мову і літаратуру якога-н. народа або групы народаў (напр. класічная ф., славянская ф., беларуская ф.).

філама́ты

(гр. philomathes = аматар ведаў)

члены тайнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1817—1823 іт. і аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы.

філаме́на

(н.-лац. filomenae)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Парагвая; вядома як акварыумная.

філаме́нты

(лац. filamentum = нітка)

унутрыклетачныя цытаплазматычныя ніцепадобныя бялковыя структуры.

філано́тыс

(н.-лац. philonotis)

лістасцябловы мох сям. бартраміевых, які расце на забалочаных глебах, на схілах мокрых канаў, на вільготных лугах.

філа́нт

(н.-лац. philanthus, ад гр. philanthes = кветкалюбны)

насякомае сям. рыючых восаў; корміцца нектарам, палюе на пчол, прыносячы шкоду пчалярству; пчаліны воўк.