Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фізікалі́зм

(ад фізіка)

адна з канцэпцый неапазітывізму, паводле якой ісціннасць палажэння любой навукі залежыць ад магчымасці перакласці яго мовай фізікі.

фізікахі́мія

(ад фізіка + хімія)

навука, якая вывучае залежнасці паміж фізічнымі ўласцівасцямі і хімічнай будовай субстанцыі, а таксама фізічныя з’явы, звязаныя з працяканнем хімічных працэсаў.

фізі́чны

(гр. physikos)

1) які мае адносіны да фізікі, уласцівы галіне з’яў, якімі займаецца фізіка (напр. ф-ыя законы, ф-ыя працэсы);

2) прызначаны для вывучэння фізікі (напр. ф-ая лабараторыя);

3) звязаны са станам чалавечага арганізма, працай мышцаў (напр. ф-ае выхаванне);

4) звязаны з уздзеяннем на цела, арганізм (напр. ф-ае пакаранне).

фізія-

(ад гр. physis = прырода)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на прыналежнасць да прыроды.

фізіягно́міка

(гр. physiognomike)

вучэнне аб праяўленні чалавека ў рысах твару і формах цела.

фізіягра́фія

(ад фізія- + -графія)

навука, якая вывучае зямную паверхню, яе клімат, раслінны і жывёльны свет, фізічная геаграфія.

фізіякра́ты

(фр. physiocrates, ад гр. physis = прырода + kratos = улада)

французскія эканамісты 2-й пал. 18 ст., якія лічылі, што толькі праца земляроба з’яўляецца прадукцыйнай і стварае прыбавачную вартасць.

фізіяло́гія

(гр. physiologia = навука аб прыродзе)

1) навука аб жыццядзейнасці і функцыях жывых арганізмаў, асобных органаў і тканак;

2) жыццёвыя працэсы, якія адбываюцца ў арганізме ці яго органах (напр. ф. кровазвароту, ф. стрававання).

фізіянамі́ст

(фр. physionomiste, ад гр. physis = прырода + gnomon = які ведае)

асоба, якая па міміцы твару ўмее распазнаваць характар і ўнутраны стан чалавека.

фізіяно́мія

(фр. physionomie, ад гр. physis = прырода + onomon = які ведае)

1) твар чалавека; выраз твару, грымаса (напр. кіслая ф.);

2) перан. індывідуальны выгляд, адметныя рысы каго-н., чаго-н.