поліагрэга́тны
(ад полі- + агрэгат)
які складаецца з рэчываў, што знаходзяцца ў розных агрэгатных станах.
поліагрэга́тны
(ад полі- + агрэгат)
які складаецца з рэчываў, што знаходзяцца ў розных агрэгатных станах.
поліакрыланітры́л
(ад полі- + акрыланітрыл)
сінтэтычны палімер, прадукт палімерызацыі акрыланітрылу.
поліакрыла́ты
(ад полі- + акрылаты)
сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі эфіраў акрылавай кіслаты.
поліалефі́ны
(ад полі- + алефіны)
сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі алефінаў.
поліамі́ды
(ад полі- + аміды)
сінтэтычныя палімеры, у якіх змяшчаюцца амідныя групы.
поліартры́т
(ад полі- + артрыт)
адначасовае або паслядоўнае захворванне многіх суставаў.
полібазі́т
(ад полі- +
мінерал класа сульфасолей шаравата-чорнага колеру; руда серабра.
полібутадые́н
(ад полі- + бутадыен)
сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі бутадыену.
полівакцы́на
(ад полі- + вакцына)
медыцынскі прэпарат, які атрымліваецца з некалькіх мікробаў і здольны пры ўвядзенні ў арганізм выклікаць неўспрымальнасць да некалькіх хвароб.
полівінілацэта́т
(ад полі- + вінілацэтат)
высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі вінілацэтату; выкарыстоўваецца для вырабу пластмас, лакаў, клею і