плюра́льны
(лац. pluralis)
множны;
п. вотум — у некаторых краінах права выбаршчыка карыстацца некалькімі галасамі ў залежнасці ад маёмаснага, адукацыйнага і іншага цэнзу.
плюрылатэра́льны
(фр. plurilateral, ад лац. plures = некалькі + lateralis = бакавы);
п. дагавор — дагавор, адкрыты для далучэння іншых дзяржаў.
плюс
(лац. plus = больш)
1) знак складання або дадатнай велічыні ў выглядзе крыжыка;
2) перан. дадатны бок, перавага.
плюсквамперфе́кт
(лац. plusquamperfectum = больш, чым закончанае)
адна з форм прошлага часу дзеяслова, якая сустракаецца ў многіх мовах і выражае дзеянне, што папярэднічала іншаму дзеянню ў мінулым; даўномінулы час.
плютэ́й
(н.-лац. pluteus)
шапкавы базідыяльны грыб сям. мухаморавых, які расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод; большасць відаў ядомыя.
плюш
(ням. Plusch, ад лац. pilus = волас)
тканіна, у якой ворс радзейшы, але вышэйшы, чым у аксаміце.