Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плазі́ўны

(ад лац. plausus = націскны);

лінгв. — змычны зычны гук, які ўтвараецца пры ўзнікненні перашкоды на шляху струменю паветра (напр. «п», «к», «т»).

пла́зма

(н.-лац. plasma, ад гр. plasma = утварэнне)

1) вадкая частка крыві;

2) фіз. стан рэчыва, у які яно пераходзіць, пачынаючы з тэмператур у некалькі тысяч градусаў.

плазмага́мія

(ад плазма + -гамія)

зліццё цытаплазмы мужчынскай і жаночай палавых клетак пры запладненні; папярэднічае карыягаміі.

плазмаге́ны

(ад плазма + -ген)

спадчынныя фактары, якія лакалізаваны ў цытаплазме.

плазмадыяфо́ра

(н.-лац. plasmodiophora)

слізявік, які паразітуе ў клетках раслін сям. крыжакветных.

плазмадэ́смы

(ад плазма + гр. desmos = сувязь)

цытаплазматычныя ніткі, якія злучаюць пратапласты суседніх раслінных клетак.

плазмале́ма

(ад плазма + гр. lemma = абалонка, скурка)

мембрана, якая акружае пратаплазму раслінных і жывёльных клетак.

плазмапа́ра

(н.-лац. plasmopara)

ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які развіваецца на лісці раслін сям. парасонавых.

плазматамі́я

(ад плазма + -тамія)

тое, што і цытакінез.

плазматро́н

(ад плазма + -трон)

прыбор для ўтварэння стацыянарнага струменю плазмы (тэмпературы да 20000 °С; выкарыстоўваецца пры электразварцы.