Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міякарды́т

(ад мія- + гр. kardia = сэрца)

запаленне міякарда.

міякардыядыстрафі́я

(ад мія- + гр. kardia = сэрца + дыстпрафія)

агульнае абазначэнне незапаленчых паражэнняў міякарда.

міякардыясклеро́з

(ад мія + кардыясклероз)

тое, што і кардыясклероз.

міяло́гія

(ад мія- + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае будову мышцаў і мышачнай сістэмы.

міяльгі́я

(ад гр. mys, myos = мышца + algos = боль)

боль у мышцах у выніку працяглага ахаладжэння, парушэння абмену рэчываў, інфекцыйных хвароб.

міяме́ры

(ад мія- + -мер)

парныя мышачныя метамеры, размешчаныя на падоўжнай восі цела ў зародкаў ланцэтніка, пазваночных жывёл і чалавека.

міяне́мы

(ад мія- + гр. nema = нітка)

скарачальныя бялковыя ніткі ў цытаплазме некаторых аднаклетачных арганізмаў.

міяпа́тыя

(ад мія- + -патыя)

спадчыннае захворванне, звязанае з парушэннем абмену рэчываў у мышачнай тканцы.

міяпі́я

(гр. myops, -opos = блізарукі)

мед. блізарукасць.

міярэлякса́нты

(ад мія- + рэляксанты)

лекавыя рэчывы, якія выклікаюць расслабленне шкілетных мышцаў чалавека.