Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мі́стыка

(гр. mystika = таямнічасць)

1) несумяшчальная з навукай вера ў таямнічыя, звышнатуральныя сілы і магчымасць зносін з імі чалавека;

2) перан. непгта загадкавае, чаго нельга растлумачыць.

містыфіка́тар

(фр. mystificateur)

той, хто займаецца містыфікацыямі.

містыфіка́цыя

(фр. mystification, ад гр. mystes = які ведае таінства + лац. facere = рабіць)

наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман (напр. жартоўная м).

містыцы́зм

(фр. mysticisme, ад гр. mystes = які ведае таінства)

рэлігійна-ідэалістычны светапогляд, заснаваны на містыцы.

місты́чны

(гр. mystikos = таямнічы)

1) які мае адносіны да містыкі, звязаны з верай у таямнічыя, звышнатуральныя сілы і магчымасць зносін з імі чалавека;

2) перан. які нельга зразумець, растлумачыць.

мі́стэр

(англ. mister)

ветлівы зварот да мужчыны ў Англіі, Амерыцы (звычайна далучаецца да прозвішча або імя).

містэ́рыя

(гр. mysterion = таінства)

1) тайны рэлігійны абрад, у якім прымалі ўдзел толькі давераныя асобы ў Стараж. Грэцыі і Рыме і краінах Стараж. Усходу;

2) сярэдневяковая драма на біблейскія тэмы.