Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мілівальтме́тр

(ад мілі- + валыпметр)

прыбор для вымярэння напружання электрычнага току ў мілівольтах.

міліва́р

(ад мілі- + бар)

адзінка ціску, роўная тысячнай частцы бара.

міліва́т

(ад мілі- + ват)

адзінка магутнасці электрычнага току, роўная тысячнай долі вата.

міліво́льт

(ад мілі- + вольт)

адзінка напружання электрычнага току, роўная тысячнай долі вольта.

мілігра́м

(ад мілі- + грам)

мера вагі, роўная тысячнай долі грама.

мілікюры́

(ад мілі- + кюры)

адзінка радыеактыўнасці, роўная 0,001 кюры.

міліме́тр

(ад мілі- + метр)

мера даўжыні, роўная тысячнай частцы метра.

мілімікро́н

(ад мілі- + мікрон)

адзінка вымярэння даўжыні, роўная тысячнай долі мікрона.

мілітарызава́ць

(ад лац. militaris = ваенны)

праводзіць мілітарызацыю.

мілітарыза́цыя

(фр. militarisation, ад лац. militaris = ваенны)

падпарадкаванне эканомікі, палітыкі і грамадскага жыцця якой-н. дзяржавы мэтам падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў.