Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міёграф

(ад гр. mys, myos = мышца + -граф)

прыбор для графічнай рэгістрацыі мышачных скарачэнняў.

міёлаг

(ад гр. mys, myos = мышца + -лаг)

спецыяліст у галіне міялогіі.

міёма

(ад гр. mys, myos = мышца + -ома)

дабраякасная пухліна з мышачнай тканкі.

мізансцэ́на

(фр. mise en scene = размяшчэнне на сцэне)

размяшчэнне акцёраў на сцэне ў той ці іншы момант спектакля.

мізантро́п

(фр. misanthrope, ад гр. misanthropos)

чалавек, схільны да мізантропіі.

мізантро́пія

(гр. misanthropia)

непрыязныя адносіны да людзей; чалавеканенавісніцтва.

мізастамі́ды

(н.-лац. myzostomida)

падклас кольчатых чарвей класа малашчацінкавых, які аб’ядноўвае многія віды каменсалаў або паразітаў ігласкурых; пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах.

мізафо́бія

(ад гр. mysos = неахайнасць, забруджванне + -фобія)

назойлівы страх забруджвання, заражэння.

мізі́ды

(н.-лац. mysidacea)

атрад вышэйшых ракападобных; пашыраны ва ўсіх морах і акіянах, трапляюцца і прэснаводныя віды.

мізуме́на

(н.-лац. misumena)

павук сям. бакаходаў, які жыве на кветкак, кустах і траве.