Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мато́р

(ням. Motor < фр. moteur, ад лац. motor = які рухае)

машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік.

мато́рны

(ад лац. motor = які рухае)

1) які мае адносіны да матора;

2) фізіял. рухальны (напр. м-ыя нервовыя цэнтры); параўн. сенсорны.

мато́р-рэду́ктар

(ад матор + рэдуктар)

агрэгат, які складаецца з рухавіка і рэдуктара, змешчаных у адным блоку.

матрака́ж

(фр. matraquage)

радыётэлевізійная рэклама ў выглядзе бясконцага паўтарэння лозунга, малюнка, песенькі і г.д. да поўнай знямогі і атуплення слухача або гледача.

матра́ц

(польск. materac < іт. materazzo, ад ар. matrah = падушка)

1) мяккая тоўстая ватовая подсцілка на ложак;

2) частка ложка або канапы са спружыновым каркасам і мяккай пракладкай.

матро́на

(лац. matrona, ад mater = маці)

паважаная замужняя жанчына, маці сямейства ў Стараж. Рыме.

матро́с

(рус. матрос, ад гал. matroos)

марак, радавы флоту.

матрыклі́нны

(ад лац. mater, -tris = маці + гр. klino = нахіляю)

звязаны з формай выяўлення спадчыннасці, пры якой у нашчадкаў відавочная перавага ўласцівасцей мацярынскага арганізма.

ма́трыкс

(лац. matrix, ад mater = аснова; маці)

1) біял. дробназярністае рэчыва, якое запаўняе ўнутрыклетачныя структуры і прасторы паміж імі;

2) палігр. адзін са сродкаў вырабу эластычных форм высокага друку.

матры́кул

(лац. matricula = спіс)

1) уст. афіцыйны спіс пэўных асоб, напр. студэнтаў універсітэта, служачых установы;

2) спіс асоб касцельнай парафіі або яе даходаў;

3) запісы актаў грамадзянскага стану.