Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

макасі́ны

(англ. moccosins, ад індз. makisin)

1) мяккія чаравікі з аленевай шкуры ў паўночнаамерыканскіх індзейцаў;

2) сучасны эластычны абутак з рознымі ўстаўкамі.

ма́квіс

(фр. maquis = хмызняк)

зараснік вечназялёных кустоў і невысокіх дрэў, характэрны для краін Міжземнамор’я.

маке́т

(фр. maquette, ад іт. macchietta)

1) узор чаго-н. звычайна ў паменшаным выглядзе, мадэль (напр. м. будынка);

2) пробны экзэмпляр кнігі, часопіса, газеты.

макі́

(фр. maquis)

французскія партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення ў 1940—1944 гг. супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў; назва паходзіць ад назвы хмызняку (гл. маквіс).

макімо́на

(яп. makimono)

малюнак на паперы або шоўку з адлюстраваннем гістарычнага або рэлігійнага сюжэта і тлумачэннем; вядомы ў Японіі і Кітаі з 11 ст. як старэйшая форма ілюстраванай кнігі.

макінто́ш

(англ. makintosh, ад C. Mackintosh = прозвішча шатл. хіміка)

лёгкае летняе паліто, часцей прагумаванае.

ма́кія

(іт. macchia)

тое, што і маквіс.

макіявелі́зм

[ад іт. N. Machiavelli = прозвішча палітычнага дзеяча Фларэнтыйскай рэспублікі (1469—1527)]

1) палітыка, пры якой выкарыстоўваюцца любыя сродкі для дасягнення мэты;

2) перан. вераломства, каварства.

макія́ж

(фр. maquillage)

комплекс касметычных працэдур, звязаных з упрыгожаннем твару памадай, пудрай, ласьёнам і інш.;

2) уменне рабіць знешнюю прыгажосць чалавека з дапамогай касметыкі.

ма́клер

(ням. Makler, ад гал. makelaar)

біржавы пасрэднік, які заключае гандлёвыя здзелкі для сябе і за свой кошт у адрозненне ад брокера, які заключае здзелкі і для кліентаў за іх кошт.