Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глюко́навы

(ад гр. glykys = салодкі);

г-ая кіслата — цукровая кіслата, якая ўтвараецца пры акісленні альдэгіднай (гл. альдэгіды) групы глюкозы.

глюкуро́навы

(ад гр. glykys = салодкі + uron = мача);

г-ая кіслата — аднаасноўная арганічная кіслата, якая ўтвараецца пры акісленні глюкозы.

глюо́ны

(ад англ. glue = клей)

электрычна нейтральныя часціцы з нулявой масай спакою і спінам.

глютамі́н

[ад лац. glut(en) = клей + аміны]

амінакіслата, якая ўваходзіць у склад раслінных і жывёльных бялкоў і выконвае важную ролю ў азоцістым абмене.

глютамі́навы

(ад глютамін);

г-ая кіслата — тое, што і глютамін.

глютаміна́за

[ад лац. glut(en) = клей + аміны]

фермент з групы дэзаміназаў, які каталізуе гідроліз і сінтэз глютаміну, выконвае вялікую ролю ў азоцістым абмене жывёльных і раслінных арганізмаў.

глютацые́н

[ад глюта(мін) + цы(стэін)]

пептыд, які складаецца з рэшткаў глютамінавай кіслаты, цыстэіну і гліцыну, змяшчаецца ва ўсіх жывых арганізмах і выконвае важную ролю ў акісляльных рэакцыях.

глютэлі́ны

(ад лац. gluten = клей)

простыя бялкі насення злакаў і зялёных частак раслін.

глюці́н

(лац. gluten, -tinis = клей)

клей жывёльнага паходжання, які выварваюць з храсткоў, сухажылля і інш.

глюціна́нты

(лац. glutinantes — якія склейваюць)

спецыялізаваныя жыгучыя клеткі ў кішачнаполасцевых.