Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вака́нсія

(ст.-польск. wakancyja, ад с.-лац. vacantia)

незанятая пасада ва ўстанове.

вака́нтны

(ад вакансія)

свабодны, нікім не заняты (напр. в-ая пасада).

вака́т

(лац. vacat = які пустуе, вольны)

старонка кнігі, на якой няма тэксту або ілюстрацый (напр. адварот тытульнага ліста, шмуцтытула).

вакаты́ў

[лац. (casus) vocativus]

лінгв. клічны склон.

вака́цыі

(лац. vacatio = вызваленне)

уст. тое, што і канікулы.

вакза́л

(англ. Vauxhall = забаўляльная ўстанова каля Лондана ў 17 ст.)

будынак для пасажыраў і службовага персаналу на чыгуначнай станцыі, на прыстані і інш.

ваклю́зы

(фр. Vaucluse = назва крыніцы ў басейне ракі Рона ў Францыі)

крыніцы ў карставых зонах з вялікім расходам (дэбітам) вады.

вако́дэр

(англ. vocoder, ад voice = голас + code = код)

від тэлефоннай сувязі з перадачай інфармацыі ў закадзіраваным выглядзе.

ва́кса

(ням. Wachs = воск)

мазь з воску, сажы і тлушчу для скуранога абутку.

вакуо́лі

(фр. vacuole, ад лац. vacuus = пусты)

невялікія поласці ў клетках жывёльных і раслінных арганізмаў, напоўненыя клетачным сокам.