Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрагра́фія

(ад аэра- + -графія)

спосаб нанясення фарбаў на паперу, тканіну і іншыя прадметы пры дапамозе аэрографа.

аэрадро́м

(ад аэра- + -дром)

месца стаянкі, узлёту, пасадкі і тэхнічнага абслугоўвання самалётаў.

аэрадына́міка

(ад аэра- + дынаміка)

раздзел аэрамеханікі, які вывучае супраціўленне паветра і газаў пры руху розных цел.

аэразо́ль

(ад аэра- + золі)

безліч найдрабнейшых часцінак якіх-н. рэчываў, распыленых у газах або газападобным асяроддзі (параўн. арганазалі, гідразолі).

аэразольтэрапі́я

(ад аэразолі + тэрапія)

удыханне аэразоляў лекавых рэчываў для прафілактыкі і лячэння захворванняў органаў дыхання.

аэраіаніза́тар

(ад аэра- + іанізатар)

прыбор для іанізацыі паветра, які выкарыстоўваецца ў медыцыне.

аэраіонатэрапі́я

(ад аэра- + іонатэрапія)

лячэнне іанізаваным паветрам, якое змяшчае электрычна зараджаны аэразоль.

аэракліматало́гія

(ад аэра + кліматалогія)

раздзел кліматалогіі, у якім вывучаюцца кліматычныя ўмовы свабоднай атмасферы — трапасферы і стратасферы.

аэраклу́б

(ад аэра- + клуб)

грамадская арганізацыя, якая займаецца прапагандай ведаў па паветраплаванні сярод насельніцтва.

аэралі́т

(ад аэра- + -літ)

каменны метэарыт.