Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

айршы́ры

(англ. Ayrshire = назва графства ў Шатландыі)

малочная парода кароў, выведзеная ў Шатландыі.

а́йсберг

(англ. iceberg, ад ice = лёд + berg = гара)

вялікі масіў мацерыковага або шэльфавага лёду, які плавае ў акіяне, моры або ляжыць на мелі.

а́йсінг

(англ. icing)

пракід шайбы праз усе зоны пры гульні ў хакей.