Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авітэліно́з

(ням. Avitellinos, ад гр. a- = не + лац. vitalis = жыццёвы)

хвароба авечак і коз, якая выклікаецца стужачнымі чарвямі, што паразітуюць у кішэчніку (параўн. гіпавітаміноз, гіпервітаміноз).

авіфа́уна

(ад лац. avis = птушка + фауна)

тое, што і арнітафауна.

авіцы́ды

(ад лац. ovum = яйцо + -цыды)

хімічныя рэчывы, якія згубна дзейнічаюць на яйцы насякомых і кляшчоў.

авія-

(ад лац. avis = птушка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «авіяцыйны».

авіяба́за

(ад авія- + база)

аэрадром са складамі, майстэрнямі і абслуговымі падраздзяленнямі, якія забяспечваюць дзеянні авіяцыі.

авіябіле́т

(ад авія- + білет)

дакумент, які дае права праезду на пасажырскім самалёце.

авіябо́мба

(ад авія- + бомба)

снарад абцякаемай формы, які скідваецца з самалёта або іншага лятальнага апарата для паражэння наземных, марскіх і паветраных цэляў.

авіябрыга́да

(ад авія- + брыгада)

злучэнне з некалькіх эскадрылляў ваенных самалётаў.

авіягарызо́нт

(ад авія- + гарызонт)

гараскапічны прыбор для вызначэння становішча самалёта ў прасторы адносна гарызонту.

авіядэса́нт

(ад авія- + дэсант)

войска, перакінутае паветраным транспартам у тыл праціўніка для ўдзелу ў баявых аперацыях.