авангарды́зм
(фр. avantgardisme)
абагульненая назва мастацкіх кірункаў, якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора; у сваіх крайніх формах змыкаецца з дэкадэнцтвам, мадэрнізмам, абстрактным мастацтвам.
аванза́ла
(ад фр. avant = перад + зала)
пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у грамадскіх будынках.
аванка́мера
(ад фр. avant = перад + камера)
1) прыбудова ў пярэдняй частцы водазаборнай плаціны, а таксама водны ўчастак непасрэдна перад машыннай залай электрастанцыі;
2) тое, што і фаркамера.
аванло́жа
(ад фр. avant = перад + ложа)
тэатр. невялікае памяшканне перад уваходам у ложу.
аванпо́рт
(фр. avant-port, ад avant = перад + port = порт)
вонкавая частка воднай прасторы порта або гавані, зручная для стаянкі суднаў на якары, пагрузкі і разгрузкі іх.
аванпо́ст
(фр. avant-poste, ад avant = перад + poste пост)
вартавы пост, які выстаўляецца наперадзе войск, калі яны знаходзяцца недалёка ад праціўніка.
ава́нс
(фр. avance)
грашовая сума, якая выдаецца папярэдне ў лік заработнай платы, за выкананыя работы і зробленыя паслугі.
авансцэ́на
(фр. avantscena)
тэатр. пярэдняя частка сцэны (ад заслоны да рампы).