Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апатрапе́й

(гр. apotropaios = які адводзіць бяду)

прадмет, выява або дзеянне, якім прыпісваюць магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасця і злога духу.

апатры́ды

(гр. apatris, -idos = які не мае айчыны)

асобы, якія не маюць грамадзянства.

апаты́т

(ад гр. apate = падман)

мінерал, фасфат кальцыю з пераменным змяшчэннем фтору, хлору, вуглекіслаты і гідраксіду; сыравіна для вытворчасці фасфатных угнаенняў.

апатыто́з

(ад апатыт)

лёгачнае захворванне, выкліканае ўздзеяннем апатытавага пылу.

апа́тыя

(гр. apatheia)

поўная абыякавасць да ўсяго, раўнадушнасць, вяласць.

апатэ́цый

(ад гр. apotheke = сховішча)

адкрытае пладовае цела некаторых сумчатых грыбоў і лішайнікаў.

апафані́я

(ад апа- + -фанія)

тое, што і абляут.

апафаты́чны

(гр. apophatikos = адмоўны);

а-ая тэалогіятэалогія, якая імкнецца выразіць незямную сутнасць бога шляхам адмаўлення ўсякіх уяўленняў аб ім як несумяшчальных з яго прыродай (у адрозненне ад катафатычнай тэалогіі).

апафе́гма

(гр. apophthegma)

літ. кароткае дасціпнае павучальнае выслоўе.

апафегма́ты

(гр. apophthegma, -atos = кароткае выслоўе)

даўнія зборнікі дасціпных і павучальных выслоўяў.