Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апасематы́чны

(ад гр. aposemaino = паведамляю)

папераджальны;

а-ая афарбоўка — яркая афарбоўка некаторых ядавітых жывёл, якая «сігналізуе» аб небяспецы з боку гэтых жывёл.

апасіяна́та

(іт. appassionato = прадузяты)

натхнёны характар выканання музычнага твора або яго часткі.

апаспары́я

(ад апа- + спора)

спосаб размнажэння некаторых раслін, які заключаецца ў развіцці гаметафіту з вегетатыўных клетак спарафіту без спораўтварэння.

апаста́зія

(польск. apostazja, ад гр. apostasia = адступніцгва)

адыход ад догматаў, асноўных палажэнняў веравызнання; адступніцтва.

апастро́фа

(гр. apostrophe = паварот убок)

літ. стылістычная фігура, калі да адсутнай асобы звяргаюцца як да прысутнай, да мёртвага як да жывога, да прадмета як да чалавека.

апасты́льб

(гр. apostilbo = ззяю)

адзінка яркасці асветленай паверхні, роўная 0,3183 ніта.

апастэрыёрны

(ад апастэрыёры)

заснаваны на вопыце, які вынікае з вопыту (проціл. апрыёрны).

апастэрыёры

(лац. a posteriori = з наступнага)

на падставе вопыту, вопытных дадзеных (проціл. апрыёры).

апасяле́ній

(ад апа- + гр. selene = месяц)

астр. пункт арбіты спадарожніка Месяца, найбольш аддалены ад цэнтра Месяца (проціл. перысяленій).

апатаза́ўр

(н.-лац. apatosaurus)

тое, што і брантазаўр.