Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апапле́ксія

(гр. apopleksia)

раптоўнае кровазліццё ў які-н. орган, часцей у галаўны мозг (гл. інсульт).

апара́т

(лац. apparatus)

1) прыбор, прыстасаванне для якой-н. пэўнай работы (напр. тэлефонны а., фатаграфічны а.);

2) сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. функцыю ў арганізме (напр. зрокавы а., дыхальны а.);

3) органы кіравання (напр. дзяржаўны а.);

4) сукупнасць работнікаў якой-н. установы, арганізацыі (напр. а. міністэрства, гандлёвы а.);

5) заўвагі, паказальнікі і іншы дапаможны матэрыял да навуковай працы, выдання (напр. навуковы а., даведачны а.).

апарату́ра

(ад апарат)

сукупнасць апаратаў для якой-н. работы; абсталяванне лабараторыі, цэха.

апа́рт

(фр. aparté)

сцэнічныя рэплікі, якія вымаўляюцца «ўбок», для публікі, і, па задуме аўтара, «не чутны» партнёрам на сцэне.

апартаме́нты

(фр. appartement = кватэра)

1) вялікае раскошнае памяшканне, пакоі;

2) іран. кватэра, пакой.

апартуні́зм

(фр. opportunisme, ад лац. opportunus = зручны)

прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць.

апартуні́ст

(фр. opportuniste)

прыстасаванец, згоднік.

апартэі́д

(афрыкаанс apartheid = раздзельнае пражыванне)

палітыка прымусовага размежавання насельніцтва ў краіне, заснаваная на расавай дыскрымінацыі.

апары́я

(гр. aporia = бязвыхаднасць)

лог. супярэчнасць у меркаванні, якая здаецца неадольнай.

апарэ́ль

(фр. appareil = уезд)

1) нахільная платформа для пагрузкі ў вагоны аўтамабіляў і іншых машын, 2) пліта з невялікім нахілам для праходу або праезду ў будынак;

3) пакаты спуск у акопах для гармат і танкаў.