Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фінансі́ст

(ад фінансы)

1) спецыяліст па вядзенню фінансавых аперацый;

2) уладальнік капіталу, банкір.

фіна́нсы

(фр. finances, ад лац. finantia = даход)

1) грашовыя сродкі, якія маюцца ў распараджэнні дзяржавы, а таксама сістэма іх фарміравання і выкарыстання;

2) разм. грошы, грашовыя сродкі.

фінва́л

(ням. Finnwal)

буйная марская млекакормячая жывёла падатрада бяззубых кітоў.

фі́нік

(гр. phoiniks, -nikos)

плод фінікавай пальмы.

фініме́тр

(ад лац. finis = мяжа + -метр)

манометр са шкалой, які паказвае колькасць і ціск газу ў кіслародных і іншых балонах.

фіні́тны

(лац. finitus)

канечны, звязаны з канечным лікам (напр. ф. алгарытм).

фініты́зм

(ад лац. fmitus = канечны)

філасофская канцэпцыя, якая адмаўляе аб’ектыўна-рэальны змест катэгорыі бесканечнага, зыходзячы з таго, што чалавек заўсёды мае справу толькі з канечнымі рэчамі.

фіні́фць

(ад гр. chymeyton, ад chymeyo = змешваю)

эмаль для пакрыцця металічных вырабаў і для нанясення ўзору на фарфор.

фі́ніш

(англ. finish)

1) заключная частка спартыўных спаборніцтваў на хуткасць;

2) канечны пункт спартыўнага бегу на хуткасць;

3) некаторая адлегласць на дыстанцыі перад канечным пунктам.

фіно́зы

(ад фіна)

глісныя хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца лічынкамі стужачных чарвей (фінамі).