Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аверло́к

(англ. overlock)

краеабкідальная швейная машына пяцельнага шыўка, дзе адна з петляў агінае край зрэзу дэталі; выкарыстоўваецца пры пашыве вырабаў з трыкатажнага палатна.

аве́рс

(фр. avers, ад лац. adversus = павернуты тварам)

правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты.

аве́рсія

(лац. aversio = агіда)

адна з цяжкіх формаў сексуальнай дысфункцыі, стан, процілеглы лібіда.

аверсо́лд

(англ. oversold)

сітуацыя рэзкага зніжэння цэн на які-н. тавар у выніку паступлення яго ў вялікай колькасці на рынак.

авершо́т

(англ. overshot)

інструмент для захоплівання бурыльных труб, што засталіся ў свідравіне.

авершта́г

(гал. overstag)

паварот паруснага судна, калі яно пераходзіць на другі галс супраць ветру.

Аве́ста

(ад перс. apastak = асноўны тэкст)

зборнік свяшчэнных кніг зораастрызму.

авіа́ль

[ад аві(я)- + ал(юміній)]

сплаў алюмінію пераважна з магніем, крэмніем і меддзю, які вызначаецца высокай пластычнасцю, антыкаразійнай трываласцю.

аві́днасць

(ад лац. avidus = прагны)

уласцівасць антыгенаў і антыцел, якая вызначае трываласць звязвання камплементарных участкаў іх малекул.

авіе́тка

(фр. aviette)

уст. самалёт малой магутнасці, звычайна 1—2-месны.