Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апаге́й

(гр. apogeion, ад аро = ад + ge = Зямля)

1) астр. пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка, найбольш аддалены ад цэнтра Зямлі (проціл. перыгей);

2) перан. самая высокая ступень развіцця, росквіт чаго-н.

ападыкты́чны

(гр. apodeiktikos)

безумоўны, пэўны, заснаваны на лагічнай неабходнасці (напр. а-ае суджэнне).

ападэльдо́к

(н.-лац. oppodeltoch)

мыльна-камфорная мазь з аманіякам, спіртам і эфірным алеем, якая даўней выкарыстоўвалася як процірэўматычны сродак.

апазе́рыс

(н.-лац. aposeris)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі доўгімі кветкамі, пашыраная ў цёплых зонах Еўропы; на Беларусі трапляецца рэдка.

апазі́тны

(англ. opposite, ад лац. oppositio = супрацьстаўленне)

процілеглы;

а. рухавік — поршневы рухавік унутранага згарання з размешчанымі па розных баках каленчатага вала цыліндрамі.

апазіцы́йны

(ад апазіцыя 1)

які знаходзіцца ў апазіцыі, прытрымліваецца процілеглай думкі.

апазі́цыя1

(лац. oppositio)

1) супрацьдзеянне, супраціўленне, выкліканае нязгодай з чыімі-н. поглядамі, палітыкай, рашэннямі;

2) група ўнутры партыі, арганізацыі, саюза, якая выступае супраць большасці;

3) астр. процістаянне, знаходжанне нябеснага цела ў процілеглым Сонцу баку неба.

апазі́цыя2

(лац. appositio = дадатак)

1) лінгв. назоўнікавы прыдатак (напр. горад Мінск);

2) біял. рост тканак арганізма або клетачнай абалонкі, абумоўлены адкладаннямі новых слаёў на ўтвораную раней паверхню (параўн. інтусусцэпцыя).

апазіцыяне́р

(ад апазіцыя1)

той, хто належыць да апазіцыі.

апа́к

(лац. opacus = цёмны, непразрысты)

1) сорт белай гліны, якая ідзе на выраб пасуды;

2) белыя ганчарныя вырабы, падобныя да тонкага фаянсу.