Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́ншлюс

(ням. Anschluss = далучэнне)

палітыка захопу Аўстрыі, якую праводзіла Германія пасля першай сусветнай вайны.

а́ншпуг

(гал. handspaak)

1) драўляны або металічны рычаг для падымання- і перасоўвання грузаў на караблі;

2) драўляны кол, які ўтрымлівае палі ў патрэбным становішчы пры забіванні іх капром.

анэля́рыя

(н.-лац. anellaria, ад лац. anellus = кольца)

шапкавы базідыяльны грыб сям. гнаевіковых, які расце на перагноі і конскім гною ў садах, на палях і лугах; ядомы.

ао́рта

(н.-лац. aorta, ад гр. aorte)

галоўная артэрыя крывяноснай сістэмы, якая ідзе ад сэрца і забяспечвае ўсе органы цела кроўю.

ао́рыст

(гр. aoristos)

лінгв. дзеяслоўная форма прошлага часу даўніх індаеўрапейскіх моў, якая выражала імгненнасць і закончанасць дзеяння.

апа-

(гр. apo = з, ад)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адмаўленне, страту, адсутнасць чаго-н., паходжанне з чаго-н., выдаленне.

апаа́стр

(ад апа- + гр. astron = зорка)

астр. самы аддалены ад галоўнай зоркі пункт арбіты зоркі-спадарожніка (параўн. перыастр).

апабіясфе́ра

(ад апа- + біясфера)

высокія слаі атмасферы (вышэй за 60—80 км), да якіх не падымаюцца жывыя арганізмы, а біягенныя рэчывы трапляюць у нязначнай колькасці.

апагагі́чны

(гр. apagogos = які аддаляе)

ускосны;

а. доказ — ускосны доказ, калі вывад аб правільнасці палажэння робіцца шляхам абвяржэння супярэчлівага яму палажэння.

апагамі́я

(ад апа- + -гамія)

развіццё зародка з клетак зарастка або зародкавага мяшка ў некаторых кветкавых раслін і папарацей.