Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філэ́ліны

(ад гр. phileo = люблю + Hellenes = эліны)

прыхільнікі барацьбы грэчаскага народа супраць турэцкага іга ў 20-я гады 19 ст.

філэмбрыягене́з

(ад гр. phyle = племя, род, від + эмбрыягенез)

змена, якая адбываецца ў працэсе эмбрыянальнага развіцця арганізма, захоўваецца ў дарослай асобіны і перадаецца нашчадкам; па стадыі, на якой адбываюцца гэтыя змены, адрозніваюць анабалію, архалаксіс і дэвіяцыю 3.

філярыято́зы

(ад філярыяты)

глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца філярыятамі.

філярыя́ты

(н.-лац. filariata)

падатрад гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у брушной поласці, падскурнай клятчатцы, крывяносных сасудах, сухажыллі, у арбітах вачэй, насавых поласцях коней, буйной рагатай жывёлы, птушак, іншых пазваночных жывёл і чалавека.

фімія́м

(гр. thymiama)

1) духмянае рэчыва для курэння ў час рэлігійных абрадаў, а таксама пахучы дым, які ўзнікае пры згаранні гэтага рэчыва;

2) перан. ліслівая ўзнёслая пахвала;

курыць ф. — празмерна ўсхваляць каго-н.

фімо́з

(гр. phimosis = сцісканне)

звужэнне крайняй плоці ў выніку запаленчых працэсаў.

фі́на

(ням. Finne)

лічынка стужачнага чарвяка, якая паразітуе ў розных органах чалавека і жывёл.

фіна́л

(іт. finale, ад лац. finalis = канечны, канцавы)

1) завяршэнне, канец чаго-н.;

2) заключная частка музычнага або тэатральнага спектакля (сімфоніі, оперы і інш.);

3) заключная частка спартыўных спаборніцтваў.

фіналі́зм

(ад лац. finalis = канечны, канцавы)

тое, што і тэлеалогія.

фіна́льны

(лац. finalis)

канечны, канцавы; заключны.