Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

макрамале́кула

(ад макра + малекула)

малекула палімера, пабудаваная з вялікай колькасці хімічна звязаных атамаў.

макрамарке́тынг

(ад макра- + маркетынг)

сістэма кіравання дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый, заснаваная на прынцыпах маркетынгу.

макраме́ры

(ад макра- + -мер)

буйныя бластамеры (параўн. мікрамеры).

макраміцэ́ты

(ад макра- + -міцэты)

зборная група вышэйшых грыбоў з буйнымі пладовымі целамі; пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды; пераважную большасць іх складаюць базідыяльныя і сумчатыя грыбы (параўн. мікраміцэты).

макрамэ́

(ар. makrame = тасьма, карункі, махры)

вырабы, створаныя ў тэхніцы вузялковага ручнога пляцення; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

макрапо́д

(н.-лац. macropodus, ад гр. makros = вялікі + pus, podos = нага)

рыба сям. лабірынтавых, здольная дзякуючы наяўнасці асобых дыхальных органаў дыхаць не толькі ў вадзе, але і кіслародам паветра; водзіцца ў неглыбокіх вадаёмах і на рысавых палях Карэі, Кітая, В’етнама; вядома як акварыумная.

макрапо́дыя

(н.-лац. macropodia)

сумчаты грыб сям. пецыцавых, які трапляецца на глебе ў лясах або драўніне, якая паглыблена ў глебу.

макрараён

(ад макра- + раён)

найбольшая тэрытарыяльная адзінка, у якую пры раяніраванні можна аб’яднаць па якіх-н. прыкметах розныя мясцовасці (параўн. мікрараён).

макра́ргус

(н.-лац. macrargus)

павук сям. лініфіідаў, пашыраны ў Еўропе.

макрарэлье́ф

(ад макра- + рэльеф)

буйныя формы рэльефу зямной паверхні са значнымі ваганнямі вышынь (горы, пласкагор’і, раўніны і інш.); параўн. мегарэльеф, мезарэльеф, мікрарэльеф.