Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авантуры́ст

(ад фр. aventure = прыгода)

чалавек, схільны да авантур, беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет.

аванты́тул

(ад фр. avant = перад + тытул)

першая старонка кнігі, якая папярэднічае тытулу.

ава́рыя

(іт. avaria, ад ар. ’avar = пашкоджанне, шкода)

1) моцнае пашкоджанне якога-н. механізма або машыны ў час работы, руху;

2) перан. няўдача, няшчасны выпадак.

аварыя́льны

(ад лац. ovarium = яечнік)

які адносіцца да яечніка.

аваско́п

(ад лац. ovum = яйцо + -скогі)

прыбор для вызначэння свежасці яец прасвечваннем.

ава́цыя

(лац. ovatio = радасць, весялосць)

бурныя, працяглыя апладысменты, якія суправаджаюцца радаснымі воклічамі, з выпадку адабрэння чаго-н. або прывітання каго-н.

авеню́

(фр. avenue)

шырокая вуліца, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі (у Францыі, Англіі, ЗША).

авераі́зм

(ад лац. Averroes = лацінская форма імя арабскага мысліцеля Ібн-Рушда)

кірунак у заходнееўрапейскай філасофіі 13 — 16 ст., які развіваў погляды арабскага мысліцеля 12 ст. Ібн-Рушда; натуралістычная і матэрыялістычная трактоўка вучэння Арыстоцеля.

авера́рм

(англ. over-arm = рука зверху)

спосаб плавання на баку.

авердра́фт

(англ. overdraft)

форма кароткатэрміновага крэдытавання, якая практыкуецца банкамі.