Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аванпо́рт

(фр. avant-port, ад avant = перад + port = порт)

вонкавая частка воднай прасторы порта або гавані, зручная для стаянкі суднаў на якары, пагрузкі і разгрузкі іх.

аванпо́ст

(фр. avant-poste, ад avant = перад + poste пост)

вартавы пост, які выстаўляецца наперадзе войск, калі яны знаходзяцца недалёка ад праціўніка.

ава́нс

(фр. avance)

грашовая сума, якая выдаецца папярэдне ў лік заработнай платы, за выкананыя работы і зробленыя паслугі.

авансава́ць

(фр. avancer)

даваць аванс.

авансцэ́на

(фр. avantscena)

тэатр. пярэдняя частка сцэны (ад заслоны да рампы).

аванта́ж

(фр. avantage = перавага)

уст. выгада, карысць, спрыяльнае становішча.

аванта́жны

(ад фр. avantage = перавага)

уст. які стварае прыемнае ўражанне знешнасцю, прывабны.

аванту́ра

(фр. aventure = прыгода)

рызыкоўная падазроная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і магчымасцей з надзеяй на выпадковы поспех.

авантуры́зм

(ад фр. aventure = прыгода)

дзейнасць, заснаваная на рызыкоўных падазроных учынках, з мэтай дасягнуць лёгкага поспеху, выгады; схільнасць да авантур.

авантуры́н

(фр. aventurine)

1) разнавіднасць дробназярністага кварцу пераважна бура-чырвонага колеру; выкарыстоўваецца для мастацкіх і ювелірных вырабаў;

2) гатунак шкла.