Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антабіяло́гія

(ад гр. on, ontos = быццё + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае ўзроставыя асаблівасці арганізма; біялогія развіцця.

антаблеме́нт

(фр. entablement)

верхняя гарызантальная частка будынка, якая апіраецца на калоны і складаецца з карніза, фрыза і архітрава.

антагані́зм

(гр. antagonisma = спрэчка, барацьба)

непрымірымая супярэчнасць, варожасць.

антагані́ст

(гр. antagonistes)

1) непрымірымы праціўнік;

2) мышца, якая дзейнічае ў процілеглым напрамку адносна другой мышцы (параўн. сінергіст);

3) біял. мікраарганізм, які тармозіць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў.

антаганісты́чны

(ад антаганіст)

поўны антаганізму, непрымірымы, варожы.

антагене́з

(ад гр. on, ontos = быццё + -генез)

індывідуальнае развіццё жывёльнага або расліннага арганізма з моманту зараджэння да смерці.

антагене́тыка

(ад гр. on, ontos = быццё + генетыка)

раздзел генетыкі, які вывучае генетычныя асновы індывідуальнага развіцця арганізма.

антало́гія1

(гр. anthologia = літар. букет кветак)

зборнік выбраных твораў розных аўтараў.

антало́гія2

(ад гр. on, ontos = быццё + -логія)

раздзел філасофіі, які вывучае тэорыю быцця, характар і структуру рэчаіснасці або агульную тэорыю прадметаў.

антанамазі́я

(гр. antonomasia)

від метаніміі, замена агульнага слова ўласным іменем і наадварот (напр. «заіл» замест «злосны крытык»).