Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анко́ль

(англ. on call = па патрабаванні)

кароткатэрміновая пазыка, якая павінна пагашацца па першым патрабаванні крэдытора.

анко́льны

(ад анколь);

а. крэдыт — тое, што і анколь.

ано́а

(н.-лац. anoa)

парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая жыве ў лясах Інданезіі; карлікавы буйвал.

ано́д

(гр. anodos = пад’ём, узыходжанне)

электрод з дадатным зарадам (проціл. катод).

ано́на1

(лац. annona, ад annus = год)

гадавы запас хлеба, неабходны для забеспячэння старажытнарымскага горада, а таксама павіннасць насельніцтва забяспечваць прадуктамі і фуражом старажытнарымскую армію.

ано́на2

(н.-лац. annona)

дрэвавая або кустовая расліна сям. анонавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі; многія віды разводзяцца як пладовыя.

ано́нс

(фр. annonce)

папярэдняя аб’ява, паведамленне аб чым.-н. (напр. што павінны адбыцца гастролі, канцэрт, спектакль).

ано́фелес

(гр. anopheles = шкодны)

малярыйны камар.

анса́мбль

(фр. ensamble = сукупнасць)

1) стройнае спалучэнне частак у адно цэлае (напр. архітэктурны а.);

2) мастацкая зладжанасць у выкананні (драматычным, музычным, харэаграфічным);

3) група выканаўцаў, якая выступае як адзіны мастацкі калектыў (напр. а. песні і танца);

4) музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў.

анта́ба

(ням. Handhabe = ручка)

металічнае кольца, якое прымацоўвалася даўней да варот сядзіб, дзвярэй дамоў, дзверцаў у шафах, куфраў і служыла ручкай; у наш час выкарыстоўваецца пераважна для аздаблення прадметаў хатняга ўжытку.