Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плеятрапі́я

(ад гр. pleion = большы + -трапія)

уплыў аднаго гена на некалькі прымет арганізма.

плеяха́зій

(ад гр. pleion = большы + chasis = раздзяленне)

тып суквецця, у якім ад галоўнай восі з вяршыннай кветкай адыходзіць больш дзвюх перарастаючых яе бакавых восяў (напр. у малачаю).

плікаты́ўны

(лац. plicatilis, ад plicare = складаць)

складкаваты;

п-ыя дыслакацыі — парушэнні ў заляганні пластоў горных парод, якія не суправаджаюцца разрывам іх цэласнасці.

плімутро́к

(англ. Plimouth Rock)

парода яйцаноскіх і мясных курэй рознага апярэння, выведзеная ў паўночнаамерыканскім горадзе Плімута.

плінт

(гр. plinthos = цэгла, пліта)

архіт. квадратная пліта, якая з’яўляецца ніжняй часткай базы калоны.

плінтава́ць

(ад гр. plinthos = цэгла, пліта)

1) выраўноўваць, ачышчаць паверхню чаго-н.;

2) расколваць камяні на кавалкі для далейшай апрацоўкі.

плі́нтус

(гр. plinthos = цэгла, пліта)

1) вузкая планка, якая закрывае шчыліну паміж сцяной і падлогай;

2) вонкавы выступ у ніжняй частцы якога-н. збудавання.

плі́нфа

(гр. plinthos = цэгла)

шырокая і плоская абпаленая цэгла, якая прымянялася пры будаўніцтве ў Візантыі і ў 10—13 ст. на Русі.

пліс

(шв. plys, ад фр. peluche = плюш)

баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту.

плісірава́ць

(фр. plisser)

рабіць плісэ.