Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ава́льны

(ад авал)

які мае форму авала.

аваме́тр

[ад а(мпер) + ва(льт) + -метр]

тое, што і ампервольтомметр.

аванбе́к

(фр. avant-bec, ад avant = наперадзе + bec = выступ)

перасоўнае металічнае мацаванне замкнёнай цыліндрычнай або авальнай формы; выкарыстоўваецца пры шахтавых работах у нястойкіх пародах і пад рэчышчамі.

аванга́рд

(фр. avant-garde, ад avant = наперадзе + garde ахова)

1) частка войска, якая знаходзіцца ўперадзе галоўных сіл у паходзе і пры наступленні, 2) перан. перадавая частка класа, грамадства.

аванга́рдны

(ад авангард)

які адносіцца да авангарда, знаходзіцца ўперадзе іншых, перадавы.

авангарды́зм

(фр. avantgardisme)

абагульненая назва мастацкіх кірункаў, якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора; у сваіх крайніх формах змыкаецца з дэкадэнцтвам, мадэрнізмам, абстрактным мастацтвам.

авангарды́ст

(ад авангардызм)

прыхільнік авангардызму.

аванза́ла

(ад фр. avant = перад + зала)

пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у грамадскіх будынках.

аванка́мера

(ад фр. avant = перад + камера)

1) прыбудова ў пярэдняй частцы водазаборнай плаціны, а таксама водны ўчастак непасрэдна перад машыннай залай электрастанцыі;

2) тое, што і фаркамера.

аванло́жа

(ад фр. avant = перад + ложа)

тэатр. невялікае памяшканне перад уваходам у ложу.