Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аніма́тар

(лац. animator = ажыўляльнік)

1) спецыяліст па анімацыі;

2) уст. той, хто заахвочвае, пабуджае да дзейнасці.

аніматы́зм

(ад лац. animatus = адушаўлёны)

вера ў безасабовую адушаўлёнасць прадметаў і з’яў акаляючай рэчаіснасці — характэрная рыса ўсіх першабытных рэлігій.

аніматэ́р

(фр. animateur)

душа кампаніі.

аніма́цыя

(лац. animatio = адушаўлёнасць)

метад стварэння серыі здымкаў, малюнкаў або сілуэтаў у розных фазах руху, пры паказе якіх на экране з’яўляецца ўражанне ажыўлення мёртвых форм руху.

анімі́зм

(ад лац. anima = душа)

уяўленне пра існаванне душы ў кожнай рэчы, надзяленне прадметаў і з’яў прыроды ўласцівасцямі жывых істот.

ані́с

(н.-лац. anisum, ад гр. anison)

1) травяністая эфіраалейная расліна сям. парасонавых, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і, а таксама яе насенне, якое ўжываецца як прыправа;

2) сорт яблыні з сакаўнымі кісла-салодкімі яблыкамі, а таксама плод гэтай яблыні.

аніхаміко́з

(ад гр. onyks, -ychos = ногаць + мікозы)

захворванне ногцяў, якое выклікаецца рознымі відамі паразітычных грыбоў.

аніхафо́ры

(н.-лац. onychophora)

тып многасегментных беспазваночных жывёл падраздзялення першаснаротых, знешне падобных на вусеня; жывуць у лясным подсціле.

аніхіўры́ды

(н.-лац. onychiuridae)

сямейства насякомых атрада нагахвостак; шкодзяць усходам і агародным раслінам.

аніхі́я

(ад гр. onyks, -ychos = ногаць)

захворванне ногцяў, паражэнне ногцевай пласцінкі, кораня ногця, ногцевага ложа (параўн. параніхія).