Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анілі́н

(фр. aniline, ад парт. anil < ар. an-riîl = індыга)

арганічнае злучэнне, алеістая ядавітая вадкасць без колеру; выкарыстоўваецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў, выбуховых рэчываў.

анілі́нгус

(ад лац. anus = задні праход + lingere = лізаць)

варыянт папярэдніх інтымных ласкаў у час любоўнай прэлюдыі, пры якой палавое ўзбуджэнне дасягаецца праз раздражненне заднепраходнай вобласці партнёра языком і губамі.

анілі́нкцыя

(ад лац. anus = задні праход + lingere = лізаць)

тое, што і анілінгус.

анімалі́зм

(фр. animalisme, ад лац. animal = жывёла)

адлюстраванне жывёл у жывапісе і скулыпуры.

анімалі́ст

(фр. animaliste, ад лац. animal = жывёла)

мастак або скульптар, які адлюстроўвае ў сваіх творах пераважна жывёл.

анімалісты́чны

(ад анімаліст)

звязаны з адлюстраваннем жывёльнага свету ў выяўленчым мастацтве і літаратуры (напр. а. жанр).

анімалькулі́зм

(ад лац. animalculum = звярок)

сістэма поглядаў біёлагаў 17—18 ст., якія лічылі, што ў сперматазоідзе змяшчаецца ў мініяцюры сфарміраваны арганізм, а яго развіццё зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах (параўн. авізм).

анімалькулі́сты

(ад лац. animalculum = звярок)

прыхільнікі анімалькулізму (параўн. авісты).

аніма́льны

(лац. animalis = жывёльны)

які адносіцца да жывёлы, жывёльны.

аніма́та

(іт. animato)

муз. жвава, узбуджана.