Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анізагаме́ты

(ад аніза- + гаметы)

гаметы, якія адрозніваюцца па форме, велічыні і паводзінах пры капуляцыі.

анізага́мія

(ад аніза- + -аямія)

палавы працэс, пры якім адбываецца зліццё анізагамет.

анізакары́я

(ад аніза- + kore = зрэнка)

розная велічыня зрэнак у асоб з захворваннем галаўнога і спіннога мозгу.

анізамеры́я

(ад аніза- + -мерыя)

неаднолькавасць уласцівасцей адноўленых органаў, клетак, частак клетак.

анізаме́тр

(ад аніза- + -метр)

прылада для вызначэння магнітнай анізатрапіі монакрышталёў і тэкстураваных матэрыялаў.

анізаметры́я

(ад аніза- + -метрыя)

неаднолькавы зрок абодвух вачэй.

анізатрапі́я

(ад аніза- + -трапія)

1) неаднолькавасць фізічных уласцівасцей рэчыва (напр. механічных, аптычных, электрычных) па розных напрамках унутры яго (проціл. ізатрапія);

2) здольнасць органаў расліны набываць рознае становішча пры аднолькавым уздзеянні фактараў знешняга асяроддзя.

анізафілі́я

(ад аніза- + -філія)

неаднолькавы памер лістоў на адным і тым жа парастку ў некаторых раслін.

анізейкані́я

(ад аніза- + гр. eikon = адлюстраванне)

розніца ў велічыні адлюстраванняў на сятчатцы абодвух вачэй пры бінакулярным разглядванні прадметаў.

анізо́л

(фр. anisol)

арганічнае злучэнне, рэчыва прыемнага паху, якое выкарыстоўваецца ў парфумернай прамысловасці.