Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

андрады́т

(ад парт. d’Andrad = прозвішча парт. мінералога)

мінерал класа сілікатаў, вапняковажалезісты гранат2 зеленаватага або чорнага колеру.

андракефалі́зм

(ад андра- + гр. kephale = галава)

стварэнне вобразаў міфічных істот з целам звера і галавой чалавека (сфінкс, кентаўр, сірэна) у мастацтве старажытнага Егіпта, Асірыі, Індыі, Кітая і сярэдневяковай Еўропы.

андрало́гія

(ад андра- + -логія)

раздзел уралогіі, які вывучае хваробы мужчынскіх мачавых і палавых органаў.

андраме́да

(н.-лац. andromeda, ад гр. Andromede = паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара Эфіопіі Кефея, прынесеная ў ахвяру марскому страшыдлу і вызваленая Персеем)

нізкая вечназялёная кустовая расліна сям. верасовых, пашыраная ў лясной і тундравай зонах.

андрастэро́н

(ад андра- + гр. stereos = цвёрды)

рэчыва, якое выдзяляецца з мачой і мае біялагічнае дзеянне мужчынскага палавога гармону.

андрафо́бія

(ад андра- + -фобія)

нянавісць да мужчын.

андрацэ́й

(ад андра- + гр. oikia = дом)

сукупнасць тычынак кветкі.

андро́іды

(ад андра- + -оід)

аўтаматычныя рухомыя фігуры, якія могуць выконваць рухі, уласцівыя чалавеку.

-андрыя

(гр. andreios = мужчынскі)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мужчыны або мужчынскага полу.

андрэі́ды

(н.-лац. andreaeidae)

падклас лістасцябловых імхоў; пашыраны па ўсім зямным шары, прадстаўлены адзіным родам андрэя.