Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

постадыпластамато́з

(ад постадыпластома)

глісная хвароба рыб, якая выклікаецца лічынкамі постадыпластомы.

постадыпласто́ма

(н.-лац. posthodiplostomum)

гельмінт сям. дыпластаматыдаў які паразітуе ў арганізме рыб (карпа, таўсталобікаў, сазана, ляшча і інш.).

постімпрэсіяні́зм

(ад пост- + імпрэсіянізм)

умоўная назва кірунку, які прыйшоў на змену імпрэсіянізму ў мастацтве канца 19 — пач. 20 ст.; прадстаўнікі яго, у адрозненне ад імпрэсіяністаў, імкнуліся стварыць больш умоўны, але ў той жа час і больш шырокі і цэласны вобраз свету.

постканструктыві́зм

(ад пост- + канструктывізм)

фармалістычны кірунак у мастацтве і архітэктуры 20 ст., які развівае ідэі канструктывізму.

посткранія́льны

(ад пост- + лац. cranium = чэрап)

анат. размешчаны ззаду чэрапа.

постларва́льны

(ад пост- + лац. larva = лічынка)

паслялічынкавы, які ўтвараецца пры пераўтварэнні лічынкі ў дарослую форму.

постлю́дыя

(ад пост- + лац. ludo = іграю)

раздзел музычнага твора, звычайна інструментальнае заканчэнне раманса, песні.

постната́льны

(ад пост- + лац. natalis = які адносіцца да нараджэння)

які адносіцца да перыяду пасля родаў (напр. п-ае захворванне дзіцяці).

постпазі́цыя

(ад пост- + пазіцыя)

лінгв. становішча слова або сказа пасля іншага слова або сказа, звязанага з ім (параўн. прэпазіцыя).

постпаке́т

(ням. Postpaket, ад Post = пошта + Paket = пакунак)

цюк з пісьмамі, адрасаванымі ў адзін пункт.