плеўрака́пса
(н.-лац. pleurocapsa)
ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. плеўракапсавых; якая пашырана ў марскіх і прэсных водах; расце на падводных прадметах, раслінах, малюсках, часам на берагавых камянях.
плеўрапнеўмані́я
(ад плеўра + пнеўманія)
крупознае запаленне лёгкіх, ускладненае плеўрытам.
плеўратэ́ніум
(н.-лац. pleurotaenium)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая пашырана ў сфагнавых і іншых вадаёмах, у мінеральных крыніцах.
плеўрахло́рыс
(н.-лац. pleurochloris)
аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах і ў глебе.
плеўро́зій
(н.-лац. pleurozium)
лістасцябловы мох сям. энтадонтавых, які расце на сухой лясной глебе, у хмызняках, на сухіх лугах, мохавых балотах.
плеўры́дыум
(н.-лац. pleuridium)
лістасцябловы мох сям. дзітрыхавых, які расце на вільготных палях, у лугавых канавах, на аголенай глебе і пакрытых глебай камянях.
плеўры́т
(лац. pleuritis, ад гр. pleuritis)
запаленне плеўры.
плея́да
(ад гр. Pleias, -ados = назва сузор’я)
група выдатных дзеячаў навукі, культуры адной эпохі, аднаго напрамку (напр. п. пачынальнікаў беларускай літаратуры).
плеяспо́ра
(н.-лац. pleospora)
сумчаты грыб сям. плеяспоравых, які развіваецца на раслінных рэштках, на лісці травяністых і дрэвавых раслін.