Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрацыркуля́цыя

(ад мікра- + цыркуляцыя)

рух крыві ў сістэме дробных крывяносных сасудаў.

мікрацы́сціс

(н.-лац. micracystis)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мікрацысціевых, якая пашырана ў прэсных і марскіх вадаёмах, у глебе.

мікрацыто́з

(ад мікра- + -цытоз)

з’яўленне ў перыферычнай крыві мікрацытаў.

мікрацы́ты

(ад мікра- + -цыты)

эрытрацыты малой (у параўнанні з нармальнай) велічыні (параўн. макрацыты).

мікрацэфа́л

(ад мікра- + -цэфал)

чалавек з вельмі малой, недаразвітай галавой (параўн. макрацэфал).

мікрацэфа́лія

(ад мікра- + -цэфалія)

вельмі малы аб’ём чэрапа галавы, недаразвітая галава (параўн. макрацэфалія).

мікрашпо́на

(ад мікра- + шпона)

тонкі драўняны матэрыял для абліцоўкі паверхняў, фанеравання мэблі.

мікраэвалю́цыя

(ад мікра + эвалюцыя)

эвалюцыйны працэс, які адбываецца ўнутры папуляцый і прыводзіць да дыферэнцыяцыі віду.

мікраэкано́міка

(ад мікра + эканоміка)

эканамічная навука, якая вывучае ўзаемасувязі і прапорцыі ў межах асобнай галіны вытворчасці або асобнага прадпрыемства (параўн. макраэканоміка).

мікраэлектро́д

(ад мікра- + электрод)

самы тонкі электрод у канцы ўчастка электрычнага ланцуга; выкарыстоўваецца ў медыцыне.