Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ма́нтыка

(гр. mantike)

майстэрства прадказвання, прадракання.

манты́лья

(ісп. mantilla)

1) карункавая накідка ў іспанак на галаву і плечы;

2) кароткая накідка без рукавоў у жаночым касцюме 19 ст.

манты́са

(лац. mantissa = прыбаўка, дабаўленне)

мат. дробавая частка дзесятковага лагарыфма.

ма́нтыя

(с.-гр. mantion = пакрывала, плашч)

1) шырокае доўгае адзенне ў выглядзе плашча (напр. каралеўская м., м. кардынала);

2) складка скуры ў некаторых беспазваночных жывёл (ракаў, малюскаў), якая ахоплівае ўсё цела або яго частку і ўтварае знешні шкілет;

3) абалонка Зямлі, размешчаная паміж літасферай і ядром Зямлі.

мантэжу́

(фр. monte-jus, ад monter = паднімацца + jus = сок)

апарат для падачы вадкасці шляхам выцяснення яе сціснутым паветрам; выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, ва ўстаноўках для рэгенерацыі змазачных маслаў і інш.

мантэкры́ста

(фр. Monte-Cristo = прозвішча героя рамана А. Дзюма «Граф Монтэ-Крыста»)

сістэма дробнакаліберных ружжаў і пісталетаў.

мануа́л

(лац. manualis = ручны)

клавіятура для рук у аргане, клавесіне, фісгармоніі (параўн. педаль 2).

мануа́льны

(лац. manualis = ручны)

які робіцца, ажыццяўляецца рукамі, уздзеяннем рук (напр. м-ая тэрапія).

ману́л

(манг. manuul)

драпежная жывёла сям. кашачых з каштоўным футрам, якая пашырана ў стэпах і паўпустынях Цэнтр. Азіі.

мануме́нт

(лац. monumentum)

1) вялікі помнік, архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў гонар выдатнай гістарычнай падзеі або асобы;

2) перан. што-н. велічнае, створанае чалавекам, якое застаецца як памяць аб ім.