Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абштры́х

(ням. Abstrich)

шлак, які ўтвараецца пры ачыстцы свінцу ад прымесей мыш’яку і сурмы.

абэві́ль

(фр. Abbeville = назва горада ў Францыі)

археалагічная культура ранняга палеаліту ў Еўропе, пачатковы этап эпохі ашэль.

абэ́рак

(польск. oberek)

польскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе.

абэ́ржа

(польск. oberża, ад фр. auberge)

прасторная хата, вялікі будынак.

аб’юра́цыя

(лац. abiuratio)

публічнае адрачэнне ад веры або ад сваіх перакананняў.

авагене́з

(ад лац. ovum =яйцо + -генез)

тое, што і аагенез.

авака́да

(парт. abacate, з індз.)

пладовае дрэва сям. лаўровых; культывуецца ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях.

ава́л

(фр. ovale, ад лац. ovum = яйцо)

выпуклая замкнутая крывая лінія без вуглавых пунктаў, падобная да лініі падоўжанага разрэзу яйца.

авалі́ст

(ад аваль)

асоба, якая дала вэксальнае паручыцельства, г.зн. зрабіла аваль.

ава́ль

(фр. aval)

вэксальнае паручыцельства, зробленае трэцяй асобай у выглядзе асобнага гарантыйнага запісу.