Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ана́там

(гр. anatome = рассячэнне)

спецыяліст у галіне анатоміі або прэпаравання трупаў.

анатамі́раваць

(ад гр. anatome = рассячэнне)

прэпараваць труп для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.

анатацы́зм

(гр. anatokismos)

налічэнне працэнтаў не толькі з пачатковай сумы, але і з працэнтаў, якія набеглі за час укладу.

аната́цыя

(лац. annotatio = заўвага)

кароткі выклад зместу кнігі, артыкула з агульнай іх характарыстыкай.

анато́мія

(ад гр. anatome = рассячэнне)

1) навука аб будове жывых арганізмаў (напр. а. чалавека);

2) будова арганізма, органа (напр. а. сэрца);

3) перан. будова чаго-н. (напр. а. грамадства).

ана́ты

[лац. annatae = гадавыя (грошы)]

збор на карысць папскай казны з асоб, якія атрымлівалі касцельныя пасады (у 13—18 ст.).

анатэ́ксіс

(гр. anateksis = расплаўленне)

ультраметамарфічны працэс, які вядзе да расплаўлення цвёрдых горных парод у выніку агульнага прамочвання іх магмай.

анафа́за

(ад ана- + фаза)

трэцяя фаза клетачнага дзялення, якая ідзе ўслед за метафазай і характарызуецца разыходжаннем храмасом да полюсаў клеткі.

ана́фара

(гр. anaphora)

стылістычны прыём, звязаны з паўтарэннем слова або гуку ў пачатку некалькіх вершаваных радкоў (параўн. эпіфара).

анафарэ́з

(ад ана- + гр. phoresis = перамяшчэнне)

перамяшчэнне да анода завіслых у растворы часцінак, калі праз раствор праходзіць электрычны ток (параўн. катафарэз, электрафарэз).