Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анарэксіге́нны

(ад ан- + гр. oreksis = апетыт + -генны)

які мае адносіны да лекавых рэчываў, што змяншаюць адчуванне голаду і выкарыстоўваюцца пры атлусценні.

анасма́тыкі

(ад ан- + гр. osme = пах)

жывёлы, у якіх адсутнічае нюх (напр. дэльфіны).

анасмі́я

(ад ан- + гр. osme = пах)

адсутнасць нюху.

ана́спіды

(н.-лац. anaspida, ад гр. an = не + aspis, -idos = панцыр)

падклас вымерлых бяспанцырных агнатаў класа няпарнаноздравых; жылі ў сілурыдэвоне.

анастамо́з

(гр. anastomosis = адтуліна, выхад)

1) анат. злучэнне паміж валакністымі ўтварэннямі (нервамі, мышцамі) і крывяноснымі або лімфатычнымі сасудамі;

2) з’яднанне трубчастых структур, напр. жылак у лістах, гіфаў у грыбоў.

ана́страфа

(гр. anastrophe)

змена прамога парадку слоў у выразе ці словазлучэнні на непрамы без парушэння зместу.

анастыгма́т

(ад ан- + астыгмат)

аб’ектыў, у якім падборам лінз ліквідаваны астыгматызм і аберацыя.

анатава́ць

(ад анатацыя)

складаць анатацыю чаго-н.

аната́з

(фр. anatase, ад гр. anatasis = выцягненне)

мінерал класа вокісаў і гідравокісаў, двухвокіс тытану чорна-сіняга, бурага або жоўтага колеру з алмазным бляскам.

анатаксі́н

(ад ан- + таксін)

таксін, які шляхам адпаведнай апрацоўкі пазбаўлены ядавітасці, але зберагае антыгенныя і імунагенныя ўласцівасці.